Ніва № 24 (3187), 11 чэрвеня 2017 г.

Грошы і кантроль

Віктар САЗОНАЎ

Вы чулі, у Беларусь заманьваюць замежных турыстаў! Сенсацыяй гэту навіну назваць можа і занадта, але нешта сенсацыйнае ў гэтым ёсць. Неяк не ўпісваюцца падобныя дзеянні ў характар і імідж беларускай улады. Рэжымы падобнага тыпу заўсёды імкнуцца да самаізаляцыі. І чым менш замежнікаў, тым лепш, бо кожны замежны госць можа разглядацца мінімум як носьбіт чужароднай ідэалогіі свабоды. А тут жа кожны мусіць ведаць сваё месца ў складанай іерархіі, дзе матэрыяльныя каштоўнасці не зарабляюцца, а размяркоўваюцца.

Дык вось пра гэтыя матэрыяльныя каштоўнасці. Хіба што няма ўжо чаго размяркоўваць, калі спадзяванні папаўнення дзяржаўнай скарбонкі перакінуліся на замежных турыстаў. Не на свой бізнес, не на беларускіх працавітых грамадзян, і нават не на замежных інвестараў, а на замежных турыстаў. З інвестыцыямі то ўсё зразумела. Каб яны пайшлі, трэба каб была свабода ў бізнесе. А эканамічнай свабоды без свабоды палітычнай не бывае. Таму не толькі замежных інвестыцый, але і развіцця ўласнага бізнесу чакаць не прыходзіцца. Дзяржаўныя прадпрыемствы паказалі сваю „эфектыўнасць” яшчэ пры СССР. Я ўжо не кажу пра калгасную сельскую гаспадарку. А тут яшчэ паслухмяныя і рахманыя беларусы не захацелі плаціць за дармаедства. У такой сітуацый і марсіян запросіш. Абы грошы.

Але марсіян яшчэ не знайшлі нават касмічна прасунутыя амерыканцы, а вось багатыя замежнікі любяць падарожнічаць. І нічога ганебнага няма ў тым, каб іх заманіць да (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF