Ніва № 24 (3187), 11 чэрвеня 2017 г.

Фэст на фэст

Міра ЛУКША

Ужо трыццаць другі раз прагучала беларуская песня ў парку Плянты ў рамках Свята беларускай культуры, прыцягваючы тлумы аматараў музыкі і традыцыйнага мастацтва. Фэст традыцыйна арганізуе Беларускае грамадскакультурнае таварыства, якому ўжо за 60 гадоў. Сярод гледачоў і выступоўцаў — сярод шаноўных шматгадовых аматараў беларушчыны — таксама моладзь і дзеці, што асабліва радуе. Фэст адбыўся пры падтрымцы Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства і горада Беластока.

На сцэне, усталяванай перад фантанамі ў парку Плянты, выступіла дваццаць шэсць груп з усёй беларускай Беласточчыны (сярод іншага з Беластока, Гайнаўкі, БельскаПадляшскага, Сямятыч, Козлік, Студзівод ці Гарадка) і пераможцы школьнага конкурсу «Беларуская песня». Як кожны год выступілі госці з Беларусі, у гэты раз — народная група «Церніца» з Мінска.

У імпрэзах БГКТ (фестывалях, фэстах і канцэртах) у агульнай складанасці прымае ўдзел больш чым шэсцьдзясят пявучых аматарскіх калектываў. Гэта ў асноўным групы, якія працуюць дзесяцігоддзі, са шматпакаленнай традыцыяй. Але з кожным новым годам узнікаюць новыя гурты, таксама такія, якія ў свой рэпертуар уводзяць беларускую песню, напрыклад, «Немаральная прапанова», якая была сёлетнім пераможцам сярод выканаўцаў эстраднай песні на Фестывалі беларускай песні. З кожным годам сталеюць спевакі, якія нядаўна прэзентаваліся на аглядах дзіцячай песні, як Марыся (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF