Ніва № 23 (3186), 04 чэрвеня 2017 г.

У палескай глыбінцы (88)

Ганна КАНДРАЦЮК

Рэчыца здалася самай прыгожай вёскай Ратнаўскага раёна. Здавалася яшчэ, што найпрыгажэйшы бок старажытнай мясціны прыхаваны ад вока, каб не будзіць зайздрасці і ліха. У манаграфіі пра рэгіён пазначана, што ў сяле пражывае ажно 38 мнагадзетных сем’яў, а ўсіх жыхароў каля тысячы трыста чалавек.

Звычайна не люблю бухгалтарскай камунікацыі з дапамогай лічбаў, але ў Рэчыцы дзеялася нешта адваротнае. Сухія лічбы прамаўлялі як прыхаваны прэстыж, ды не абыякі. Вось самая вялікая сямейка з агульнага ліку 38 мнагадзетных хат, кожная з якіх заслугоўвала асобнай увагі. Настаўніца Марыя Кашалюк не ведала як паясніць той феномен. На Палессі заўсёды так было:

— Вось у маіх суседзяў трынаццаць дзяцей, — гаварыла, не хаваючы прызнання, — і ўсе яны як трэба, кожны знайшоў сваё месца...

Ды сямёра з іх закончыла вышэйшыя ўстановы. Прытым дзве дзяўчыны з’ехалі на пастаяннае жыхарства ў Амерыку, а адна падалася ў Нямеччыну. Значная частка сямейнікаў з’ехала вучыцца і жыць у Кіеў, хоць апошняя рэч не выклікала ўжо асаблівага здзіўлення ні зайздрасці. Цягам апошніх гадоў палешукі хлынулі ў сталічны Кіеў. Вось у раённым Ратне ўся залатая моладзь едзе вучыцца ў тэхнічныя і медычныя інстытуты ў Кіеў або ў Польшчу. Іншыя гарады, як Луцк, Роўна ці Львоў, якія яшчэ нядаўна высмоктвалі з палескай глыбінкі ўсе мазгі і таленты, перасталі маніць і прыцягваць.

Праз момант я ўявіла Рэчыцу ў разгар летняга сезона з яе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF