Ніва № 23 (3186), 04 чэрвеня 2017 г.

Засталіся адно ўспаміны (6)

Уладзімір СІДАРУК

На другі дзень пасля Казанскай арганізавалі мы ранішнік для школьнікаў, вечарам — два сеансы для дарослых. На абодвух сеансах быў камплект гледачоў. З таго часу запамятаў я Ніну Грыгарук, актыўнага важака мясцовых жанчын. Гэта яна, як не памыляюся, у шасцідзясятыя гады ўзначальвала ў Курашаве Гурток вясковых гаспадынь. Здаецца, што і пісала наконт кінаперасоўкі пісьмо ў ВПК. Янка Паўлючук быў пастаянным госцем. Не паспелі мы заехаць пад школу, а ён зараз жа заходзіў прывітацца з намі. Штодзень працаваў ён трактарыстам, любіў чытаць кніжкі, асабліва захапляўся ваеннай літаратурай. Памятаю яго расказ аб „Жывых і мёртвых” Канстанціна Сіманава. Апрача таго Янка любіў чытаць вершы. Запамяталася мне ягоная фраза з сатырычнага верша пра Цыранкевіча: „Bo nasz premier łysą pałą, wnet oświetli Polskę całą”. З Янам і Марысяй Масайламі я проста парадніўся. Абое займаліся гаспадаркай. Шыкарна абсталяваны дом, задбаная сядзіба. А самае важнае гэта сардэчнасць і ветлівасць да людзей. Сужонства Масайлаў у сяле карысталася належным аўтарытэтам. З курашаўскіх настаўнікаў запамятаў я Анатоля Шведа, загадчыка школы, настаўніц Ніну Анішчук, Валю Вайкоўскую з пад Нарвы, Ірэну Васілюк з Рэпіскаў і Тасю, што вучыла матэматыцы. З кавалеркай пазнаёміўся я на вяселлі Васі Матвеюка. А было гэта так. У пачатках траўня 1963 года заехалі мы з кінаперасоўкай. Неўзабаве ў машыну зайшлі некалькі хлопцаў, пачаставалі нас віном. Завязалася (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF