Ніва № 23 (3186), 04 чэрвеня 2017 г.

Францішак Берніковіч. Успаміны і запісы (3)

Францішак БЕРНІКОВІЧ

Мы — беларусы. У пачатку сакавіка 1944 г. атрымаў я ад камандзіра аздараўленчы водпуск, хоць добра ведаў, што ў адзіночку дастацца дамоў у тыя вельмі неспакойныя дні ў нашай Беларусі было складана. Яшчэ будучы ў Вільні, паявілася вестка, што наш патрыёт, вязень савецкіх лагераў, загінуў ад „нязнаных” спраўцаў. „Нязнанымі” віноўнікамі былі АКаўцы. Быў застрэлены ў ложку. Забілі яго за тое, што быў беларусам, патрыётам роднага краю — Беларусі. У такіх умовах я меў дастацца ў свой родны дом, да сваіх родных бацькоў, братоў і сясцёр.

Ад Глыбокага да сваіх родных у Варанцы амаль 20 км. Усё ж такі я ў водпуск паехаў. Дастаўся з Ліды цягніком у Глыбокае. Разведаў сітуацыю. Са сваім камандзірам роты Орсічам узгадніў, што ён дасць звяз каля 33 чалавек у поўным узбраенні. Мае родныя ўсё аб гэтым ведалі. Дзякуючы цёткам Вінцулі і Маролі, добра падрыхтавалі прыём. Наш маршрут пачаўся з Папшычаў — там мясціўся звяз, які я меў атрымаць у дарогу. Праз Бервякі, Сухарукава, Зялезькі мы перамяшчаліся ў Варанцы.

Яшчэ раз вёскі Глыбоччыны ўбачылі беларускіх жаўнераў не ў адзіночку, а цэлай групай. Прайшоўшы вёску Варанцы, павярнулі на наш хутар. Слёзы пакаціліся ў мяне, калі ногі мае апынуліся на сваім хутары. Падыходзячы да свайго дому, каля акон быў ужо чутны голас гаворкі сабраўшыхся многіх дзяўчат, з якімі канчаў я беларускую школу — Манька, Фэльця і іншыя. Былі і старэйшыя: Пётра — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF