Ніва № 23 (3186), 04 чэрвеня 2017 г.

Сакольская Ноч музеяў

Іаанна ЧАБАН

20 мая прайшоў чарговы выпуск Ночы музеяў — міжнароднага, вельмі культурнага мерапрыемства. Паважаныя музеі, галерэі і іншыя культурныя ўстановы не зачыняліся тады да позніх гадзін ночы. Сродкі масавай інфармацыі паведамлялі, што шмат людзей пакарысталася магчымасцю бясплатнага ўваходу і ўдзелу ў падрыхтаваных на гэты вечар культурных атракцыёнах.

Асаблівым быў ён таксама для дзяцей з калектыву «Заранка» з Крынак. Іх зноў запрасілі ў Музей Сакольскай зямлі. Нашы дзеткі адчулі сябе цэнтрам сусвету, таму што былі адзінымі там прысутнымі ў сваёй узроставай катэгорыі. Нельга сказаць, што і дарослых прыйшло шмат.

Працаўніцы музея Оля Плюта і Эдыта Глова вельмі стараюцца, каб прыцягнуць да сябе сакальчан. Іх прапановы заўсёды змястоўныя і на высокім узроўні. Праблема толькі з прывычкай народа карыстацца такой магчымасцю самаразвіцця.

— Трэба пачынаць з малога, — тлумачыць спадарыня Плюта. — Мае дзеткі выдатна гуляюць нават на выстаўках дзевятнаццацівечнага жывапісу.

Дзякуючы спадарыні Плюце ў «Заранкі» паявіліся ўсе шанцы стаць культурнай элітай цэлага Сакольскага павету.

Пачалося з майстаркласаў, прысвечаных сакральнай архітэктуры. Спадарыня Эдыта падрыхтавала шмат цікавых матэрыялаў, у тым ліку архіўныя здымкі сакольскага касцёла святога Антонія. У пачатках ХХ стагоддзя яго разбудавалі, ствараючы адзіны па сёння ў нашым ваяводстве пяцінефавы касцёл.

Толькі некаторыя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF