Ніва № 23 (3186), 04 чэрвеня 2017 г.

Ці мяне яшчэ памятаеш?

Міра ЛУКША

У нядзелю 21 мая Майстэрня кіно, фатаграфіі і гуку «Нязбодка» запрасіла на сустрэчу ў Міхалове. Тут, якраз у цэнтры гэтай мясцовасці меў сваё фатаграфічнае атэлье Юзаф Кардаш. Зрабіць сабе здымак прыходзілі міхалоўцы, прыязджалі жыхары Гарадка, Ялоўкі, Новай Волі і іншых мясцовасцей. Спадар Кардаш фатаграфаваў царкоўныя і касцельныя ды грамадзянскія шлюбы, вяселлі, здымаў партрэты да розных білетаў і пасведчанняў, групавыя фатаграфіі ў школах, грамадскія сустрэчы, мітынгі і ўрачыстыя вечары, а таксама будзённыя дні ў розных прадпрыемствах.

— Мы паказваем фатаграфіі, зробленыя тысячам жыхароў усіх навакольных сёл і мястэчак у 19671977 гадах. Агульная колькасць фатаграфій складае амаль пяць тысяч. Большасць з іх пакуль нераспазнаная. Мы спадзяемся, што з дапамогай усіх тых, хто наведвае нас, мы можам расшыфраваць хоць частку герояў здымкаў спадара Кардаша. Мабыць, хтонебудзь пазнае на здымках сваіх бабуль і дзядуль, бацькоў, суседзяў і, магчыма, нават саміх сябе? — казаў Тамаш Віснеўскі, кіраўнік МКФіГ. — Хто пазнае людзей на здымку, атрымлівае яго сканіраваны чысты адбітак. Госцем нашай сустрэчы з’яўляецца таксама Анджэй Каспяровіч, «наш Капернік», які зварухнуў тое, што 17 гадоў таму было спынена — вярнуў хаця на лета рух цягнікоў паміж Беластокам і Станцыяй Валілы ў Гарадоцкай гміне. Выдаў ён кнігу «130 гадоў Палескай чыгункі» — у ёй шмат інфармацый і здымкаў пра месцы і людзей з нашай зямлі, якія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF