Ніва № 23 (3186), 04 чэрвеня 2017 г.

Яраслаў Кастыцэвіч — стваральнік беларускага школьніцтва ў Бельску-Падляшскім

Аляксей МАРОЗ

Спектакль «Добры дзень, Яраслаў Васільевіч» аб славутым стваральніку беларускага школьніцтва ў Бельску-Падляшскім Яраславе Кастыцэвічу, былым шматгадовым дырэктару Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання ў Бельску і цяперашнім патроне Комплексу школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Бельску займальна і паакцёрску запрэзентавалі 22 мая ў Бельскім доме культуры белгімназісты бельскай «тройкі». Удала падрыхтаваліся яны да выступу пад кірункам нашага беларускага рэжысёра і акцёра Іаанны СтэльмашукТроц і настаўніц «тройкі» Валянціны Бабулевіч і Анны Фіёнік. Мерапрыемства ладзілася ў рамках ІІІ Дзён славянскай пісьмовасці і культуры «Пралог», якія праходзілі ў Бельску-Падляшскім.

Іаанна СтэльмашукТроц прыдумвае да сваіх спектакляў адмысловае сцэнічнае афармленне і так было на гэты раз. На сцэне БДК публіка, якая запоўніла канцэртную залу, убачыла прадметы штодзённага карыстання падобныя да тых, якімі карысталася сям’я Яраслава Кастыцэвіча і ён сам. Быў, між іншым, ровар, паколькі Кастыцэвіч на веласіпедзе ездзіў па вёсках вакол Бельска і ўгаворваў вучняў паступаць у беларускі ліцэй.

— Мы з вучнямі спачатку спаткаліся з асобамі, якія ведалі дырэктара Яраслава Кастыцэвіча і спісалі ўспаміны аб ім. Услухаліся ў іх аповеды, каб адчуць атмасферу ў белліцэі тады, калі ім кіраваў Яраслаў Кастыцэвіч. Карысталіся таксама (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF