Ніва № 23 (3186), 04 чэрвеня 2017 г.

А ў пушчы сіла

Яўген ВАПА

«Я е», — ці ж гэта не самы кароткі сказ, які мне прыдумаўся пра нашу зямную прысутнасць. Скланяць словалітару «е» таксама файная моўная гульня. Пішу менавіта ў настроі моўнаслоўных разважанняў, бо апошнія выходныя правёў я ў кампаніі людзей пяра, для якіх кожнае слова не з’яўляецца пустым гукам. На фоне прыроды ўсе нашы размовы пра жыццё і літаратуру кружылі вакол лёсу пушчанскіх людзей і гісторыі. Я адчуў проста, што знаходжуся ў самым эксклюзіўным купэ цягніка, які называецца пушчанскі дух. Такі наш «Арыентэкспрэс», у якім даецца месца кожнаму, хто захоча, без вялікіх грошай. Свет дарыў сонца, водар вясны, шаленства птушынага спеву. І менавіта зязюля была той птушкай, якой голас чутны ад усходу да захаду сонца. Ну, а што ж ёй рабіць, калі свае яйкі падкідвае іншым птушкам. Толькі куваць. Нашы шпацыры па пушчы былі дапаўненнем таго шчасця, якое называецца свабодай. А можа менавіта так выглядае рай для нас, пушчанскіх беларусаў. Цікава, калі пастукаем у нябесныя вароты, ці ахоўнікі зразумеюць, калі будзем гаварыць пасвойму? Але ж такіх нацыянальнасцей як мы ёсць сотні і, здаецца, на шчасце Бог разумее ўсе мовы. Каб яшчэ толькі нашы святары пра гэта памяталі.

Менавіта прырода, добрая кампанія, някепскае пітво і закусь увялі нас у свет рэальнасці і магічнасці. Я таксама ўрэшце выспаўся, што ў штодзённым варыянце не з’яўляецца такой простай справай. Ну, і яшчэ адбылося нешта такое, чаго я розумам не пайму. А менавіта (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF