Ніва № 23 (3186), 04 чэрвеня 2017 г.

Раз’яднанне і крайнасці

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Непрыемна рэзнулі вока на мінулым тыдні дзве замежныя інфармацыі. У Францыі невядомыя вандалы зганьбілі магілу былога прэзідэнта Францыі генерала Шарля дэ Голя. На яго магіле быў зламаны крыж. Як вядома, Шарль дэ Голь быў заснавальнікам і прэзідэнтам Пятай Рэспублікі. Гэтая асоба — сімвал руху французскага Супраціву ў гады Другой сусветнай вайны. Дэ Голь дастаткова паспяхова кіраваў Францыяй з 1959 па 1969 год. За час яго кіравання былыя французскія калоніі сталі незалежнымі дзяржавамі, а Францыя здабыла ў свеце вялікі аўтарытэт. Тыя, хто руляваў дзяржавай пасля яго спакваля вялі краіну ад традыцыйных каштоўнасцей і хрысціянскай маралі ў фальшывы свет нібыта мультыкультурнасці, псеўдакаштоўнасцей і палітычных гешэфтаў. Асаблівага размаху гэты працэс набраў ужо з сярэдзіны дзевяностых гадоў мінулага стагоддзя. Палітыка ўсіх гэтых „шыракаўаляндаў” прывяла ў выніку да расколу грамадства, размывання нацыянальнай ідэнтычнасці, тэрарыстычных актаў з боку экстрэмісцкіх ісламскіх груповак. Дайшло да таго, што зараз дыскрымінацыі падвяргаецца ўжо карэнная тытульная нацыя, а быць, прыкладам, актыўным хрысціянінам — асабліва небяспечна ў Пятай Рэспубліцы. Прыгадаем выпадак, калі ісламскі тэрарыст зарэзаў старога святара проста ў храме французскага горада. А зараз во паламалі крыж на магіле дэ Голя. Пакуль невядома, хто гэта зрабіў — чарговыя ісламскія экстрэмісты ці карэнныя французыатэісты з перакручанымі мазгамі, але (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF