Ніва № 23 (3186), 04 чэрвеня 2017 г.

Фестываль пяючай душы

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У днях 24-28 мая ў Беластоку адбыўся XXXVI Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі „Гайнаўка-2017”. Ганаровы патранат над фестывалем трымаў Прэзідэнт Рэчы Паспалітай Анджэй Дуда, а мастацкі патранат — маэстра Кшыштаф Пэндэрэцкі. У ліку галоўных патронаў фестывалю былі таксама Саюз польскіх кампазітараў і прэзідэнт горада Беластока Тадэвуш Трускаляскі. Фестываль адкрыў намеснік прэзідэнта Беластока Рафал Рудніцкі.

Журы сёлетняга фестывалю склалі праф. Рамуальд Твардоўскі з Варшавы, праф. Лэся Дычко з Кіева, Анатолій Кісялёў з Масквы, праф. Віялета Мілкоўская з Беластока і а. Юры Шурбак з Варшавы. На фестываль былі заяўлены 26 хароў, у прынцыпе з Еўропы, бо ж хор з сібірскага Краснаярска таксама трэба такім лічыць у плане культурнай спадчыны. Сёлета захад Еўропы прадстаўлялі толькі хары з Польшчы — з Сопата, Варшавы і Гіжыцка, а з поўдня — з Македоніі і Румыніі... З Украіны было сем хароў, з Беларусі — шэсць і з Расіі — пяць. У час фестывалю адбылася прамоцыя кнігі пра а. Юры Шурбака „Życie wypełnione śpiewaną modlitwą” ды прапрэм’ера фільма „Romuald Twardowski. Kompozytor w zwierciadle muzyki”.

Інаўгурацыйны канцэрт выканаў Акадэмічны хор Дзяржаўнай акадэміі музыкі імя Гнесіных з Масквы, а канферанс вёў нястомны прапагандыст і выдатны знаўца царкоўнай музыкі а. Юры Шурбак. Класны быў гэта канцэрт — а. Юры Шурбак апавяшчаў выкананне кожнага твора кароткім штрыхам пра сакральны кантэкст яго (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF