Ніва № 22 (3185), 28 мая 2017 г.

Засталіся адно ўспаміны (5)

Уладзімір СІДАРУК

Маё знаёмства з Курашавам пачалося 4 лістапада 1962 года. У гэты дзень вернікі прыхадской царквы св. Антонія Пячэрскага маліліся ў храме перад іконай Казанскай Божай Маці. Сяло вялікае. Была тут мураваная ГСаўская прадуктовапрамысловая крама, Сельскагаспадарчы гурток, Гурток вясковых гаспадынь. Працаваў пункт скупкі агародніны «Вітаміна». Святліцы не было, таксама як і электратоку. Кінасеансы ладзілі мы ў школьнай зале. Паколькі ў Курашаве прыходзіла шмат публікі, неаднойчы па над назначаную норму, дык кінаперасоўка заязджала сюды штомесяц. Шафёр з кінамеханікам мелі ў сяле «сваіх» гаспадароў. Першы заходзіў да Яна Масайлы, другі — да Янкі Паўлючука. Гэта яны прапанавалі не заставацца на начлег у Камені, толькі пасля сеансаў пераехаць у Курашава. Я не пярэчыў. Машыну паставілі побач школы. З залы даходзілі гукі музыкі. Бацькоўскі камітэт арганізаваў школьную забаву. Нашы спадарожнікі забралі веласіпеды. Выйшлі з машыны. Неўзабаве зайшоў кіраўнік школы Анатоль Швед. «Ці не маглі б вы пусціць у ход агрэгат і даць святло ў школу?» — запытаў. Шафёр з кінамеханікам пагадзіліся. Я не пярэчыў. У зале, дзе гулялі забаву, замігацела электралямпачка. У машыну вярнуліся кавалеры з Каменя, якіх мы падвозілі. Кожны з іх паставіў на стол бутэльку (паўтарачку) напою. «Чысты спірт... семдзесят градусаў», — заявілі. Механік пачаў рыхтаваць закуску. Са сваёй «спіжарні» выняў хлеб і каўбаску, банку свінскай тушонкі. Рыхтавалася (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF