Ніва № 22 (3185), 28 мая 2017 г.

Каля Вулькі-Нурэцкай

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Зноў адпраўляюся ў дарогу, каб пабачыць, як змяняецца наша наваколле. Каляшу „поездам”, значыць ад Беластока да Бельска не рэйкавым, але звычайным аўтобусам. На чыгуначнай лініі між Беластокам і Бельскам ужо па сутнасці адбыўся знос старых рэек, адбываецца змена падсыпкі, а каля Арэхавіч і Бельска ўжо ляжаць новыя рэйкі. Калі верыць перспектыўнаму раскладу руху цягнікоў, то ўжо каля 10 ліпеня па абноўленай чыгунцы маюць зноў паехаць цягнікі.

Складана параўноўваць тэмпы чыгуначнага будаўніцтва — цяперашнія, калі працу выконваюць галоўным чынам магутныя машыны, з колішнімі, калі работу выконвалі чалавечыя і конскія мышцы. БерасцейскаГраеўскую чыгунку, чацвёртай часткай якой з’яўляецца адрэзак між Бельскам і Беластокам, будавалі два з паловай гады — з 1870 па 1873 год; першы поезд паехаў 8 жніўня, а афіцыйнае адкрыццё чыгункі адбылося 15 верасня 1873 года; абнаўленне цяперашняй чацвярціны прадбачана на чатыры месяцы. Па БерасцейскаГраеўскай лініі курсіравала 44 паравозы, 29 пасажырскіх і 735 таварных вагонаў, працавала амаль тысячу дзвесце чалавек персаналу. Колькасць таварных вагонаў не здзіўляе — чыгунка мела вывозіць тавары з кантынентальнай глыбінкі ў напрамку каралевецкага порта, каб тавар адправіць у шырокі свет. Лінію да апошняй вайны складалі два пуці; пасля вайны адзін пуць быў зняты. Лінія паміж Беластокам і Чаромхай апошні істотны рамонт прайшла 45 гадоў таму.

Тут ёсць і яшчэ адна паралель — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF