Ніва № 22 (3185), 28 мая 2017 г.

Гісторыя ў кніжных выданнях рэдакцыі „Нівы”

Яўген МІРАНОВІЧ

„Ніву” рэдакцыйны калектыў выдае ўжо 60 гадоў. Гэта асноўны напрамак працы рэдакцыі, але не адзіны. З 1992 г. рэдакцыя пад выдавецкім шыльдам „Праграмнай рады” выдае таксама кніжкі. Спісак кніжных выданняў — даволі доўгі і налічвае 50 загалоўкаў. Сярод іх ёсць зборнікі вершаў вядомых беларускіх паэтаў Беласточчыны — Надзеі Артымовіч, Міры Лукшы, Віктара Шведа, празаічнай творчасці Сакрата Яновіча і Міры Лукшы, фельетонаў Юркі Геніюша, Янкі Целушэцкага, Міхася Красоўскага (Дзядзькі Кваса) і некалькі зборнікаў, якія адлюстроўваюць журналісцкую дзейнасць Ганны Кандрацюк.

Пра гісторыю ў кніжных выданнях „Нівы” расказваюць зборнікі ўспамінаў, сабраныя журналістамі ад звычайных жыхароў Беласточчыны і падрыхтаваныя беларускімі дзеячамі, якія сваё бачанне мінулага, як сведкі гісторыі, пажадалі пакінуць малодшаму пакаленню. Значэнне гэтых выданняў ужо дацэньваецца прафесійнымі гісторыкамі. Не ўсё можна знайсці ў дакументах, якія найчасцей з’яўляюцца прадуктам працы чыноўнікаў, паліцыянтаў, канфідэнтаў. Там рэчаіснасць прадстаўленая аднабакова. Зусім інакш бачылі яе аўтары публікаваных „Нівай” успамінаў.

Першы зборнік успамінаў Кастуся Сідаровіча, Юстына Пракаповіча, Янкі Жамойціна і Віктара Ярмалковіча пад супольным загалоўкам Лёс аднаго пакалення паказаўся ў 1996 г. Аўтары, гэта людзі з розных куткоў Заходняй Беларусі. Расказалі яны пра сваё бачанне міжваеннай рэальнасці Польшчы, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF