Ніва № 22 (3185), 28 мая 2017 г.

Чарнобыль. Зона

Іаанна ЧАБАН

„Мой бацька быў адным з працаўнікоў, якія дзяжурылі 26 красавіка 1986 года. У той дзень, дакладна ў 1 гадзіну 23 мінуты і 40 хвілін камбінацыя фактараў выклікала выбух чацвёртага рэактара. Пакуль што гэта самая вялікая ядзерная катастрофа ў гісторыі чалавецтва. 50 МЦ ядзернага паліва вызвалілася ў атмасферу да вышыні 2 км, што адпавядае дзясяткам бомбаў з Гірасімы. Гэта выклікала радыеактыўныя дажджы ў дыяпазоне больш за 2000 км ад эпіцэнтра. Іх уздзеянне прыкмецілі ў дваццаці краінах на абшары больш за 160 000 квадратных кіламетраў” (дадатак да кніжкі „Czarnobyl. Strefa”, autor: Francisco Sanchez, rysunki: Natacha Bustos, wydawnictwo: Centrala — Mądre Komiksy, Poznań 2015).

Чорнабелыя рысункі моцна ўплываюць на ўсе пачуцці. Дождж, які, здаецца, падае на цябе, холад, які марозіць, кожную рысу адчуваецца целам і душой. Комікс „Чарнобыль. Зона” закупіла я на апошнім беластоцкім Фестывалі мастацкай кніжкі для дзяцей на прылаўку выдавецтва „Centrala — Mądre komiksy”. Прадавала яго жанчына з паголенай да нуля галавой у чорнай, цяжкай вопратцы. Не менш цяжкім з’яўляецца змест гэтай кніжкі. Іспанец Франціска Санчэс вельмі стараўся, каб у сцэнарыі комікса было як найменш жаху і гонкі за сенсацыяй. Але жаху там сапраўды шмат — на кожнай старонцы, на кожным, без выключэння, рысунку. Ад пачатку да канца кніжка трымае чытача ў напружанні. Напружвае цішыня, часам глухая, часам крыклівая. Сумнае сцвярджэнне Зоі Данілаўны змешчана ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF