Ніва № 22 (3185), 28 мая 2017 г.

Наша мова

Аляксей МАРОЗ

Міраслаў Аўксянцюк і Міраслаў Хіліманюк з Гайнаўкі збіраюць даўнія прылады працы, посуд і іншыя прадметы, якімі штодзень карысталіся нашы продкі. Запісвалі яны назвы ўсіх ручных вырабаў перш за ўсё на дыялекце Ласінскага прыхода, але таксама на іншых гаворках Гайнаўшчыны. Гэтая зацікаўленасць стала для іх інспірацыяй, каб выдаць кніжку «Наша мова», у якой побач назваў прадметаў побыту апісваюцца таксама нашы традыцыі і абрады. Прамоцыя кніжкі адбылася ў маі ў Гарадской публічнай бібліятэцы імя Тадэвуша Ракавецкага ў Гайнаўцы.

— Новавыдадзеная кніжка «Наша мова» выклікае ўзрушэнні, успаміны з дзяцінства і спалучаныя з гэтым эмоцыі. Цяпер расце зацікаўленасць нашай мовай сярод унукаў людзей, якія персяліліся з вёсак у гарады. Прэзентаваная сёння кніжка гэта ўдалая прапанова для маладых людзей, якія пачалі цікавіцца нашымі песнямі, абрадамі і значэннем даўніх слоў, — сказала дырэктар Гарадской бібліятэкі ў Гайнаўцы Ала Грыц і запрасіла перад публіку доктар Анну Нікіцюк, якая займалася карэктурай кніжкі.

— Калі я атрымала матэрыялы кніжкі «Наша мова» для карэктуры, спачатку падумала, што трэба зрабіць транскрыпцыю апісаных слоў, каб іх пісьмовы запіс быў цалкам згодны з іх вымаўленнем і надрукаваць усё згодна з навуковымі стандартамі. Аднак пасля падумала, што гэта не навуковая праца, а словы запісаныя іх збіральнікамі можна надрукаваць так, як падрыхтавалі іх Міраслаў Аўксянцюк і Міраслаў Хіліманюк. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF