Ніва № 22 (3185), 28 мая 2017 г.

Вітава запісала і памятае

Яўген ВАПА

Няма таго злога, каб не выйшла на добрае, — гаворыць адна з народных, мудрагелістых прыказак. Ці проста можа гэта толькі вытлумачэнне ўласнай ці грамадскай дурасці, абапертай на своеасаблівым менталітэце кожнага народа. Як бы гэта не было, але і такое здараецца ў нашым жыцці.

Пішучы тыдзень раней пра камунікацыйныя клопаты майго роднага староння, а менавіта пра праблему як дабрацца на родную лавачку, як заўсёды пры нагодзе з’явіліся новыя думкі і сітуацыйныя роздумы ды ўспаміны. Вандруючы пешшу праз суседнюю вёску Вітава, стараўся я прыгадаць імёны, прозвішчы і мянушкі тых вітаўлян, сядзібы і лавачкі якіх мінаў я ў сваёй, любімай ролі падляшскага вандроўніка. І ў памяці, як не сорамна, штораз больш прабелаў. Справу ўзгадваю таму, што з другога па чацвёрты клас хадзіў я пешшу ў Вітава ў пачатковую школу. От, тры кіламетры ў адзін бок і тры кіламетры назад з ранцам поўным кніжак. Для дзяцей і бацькоў быў гэта немалы выклік, калі ўлічыць тадышнія сапраўды доўгія, марозныя зімы з завеямі ці зацяжныя восеньскія дажджы. Холад, сцюжа і прамоклая да ніткі вопратка не былі для нас навіной. Было гэта таксама поле і для спакус і ўсяго роду фантазій, прыпісаных школьнаму ўзросту, асабліва вясновалетняй парою. У пэўны момант, напрыклад, мы з дзвюма сяброўкамі ў палове дарогі зыходзілі ў вітаўскую хваіну, дзе ў яме, у якой леснікі трымалі саджанцы сасны і бярозы, мы сабе ляжалі, чыталі кніжкі і марылі. Назад вярталіся па (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF