Ніва № 22 (3185), 28 мая 2017 г.

Прашу прабачэння ў Чытача

Міраслаў ГРЫКА

І дурны, і разумны спазнае. Самога сябе і сябе ў Рэчаіснасці. Так у духоўным вымярэнні, як і ў фізічным. Абмежаванне ёсць толькі ў пазнавальным гарызонце, які вызначае кожны сабе. Больш ці менш мэтанакіравана. Для ўсіх пазнаючых розумаў рэальнасць з’яўляецца свайго роду галаваломкай, пазламі, мноствам хаатычна рассеяных элементаў няяснага зместу. Яны спалучаюцца ў сабе сумяшчальнасцю чалавечых паводзін, цыклам штодзённых паўтарэнняў, падабенствам сыходзячага часу. Але ж і раздзяляюць сваім падабенствам і ўзнаўляльнасцю. Толькі складзеныя ў цэласць паказваюцца магчымай ідэяй цэласці. Такой ідэяй цэласці з’яўляецца сам чалавек. Выявіўшы, што з’яўляецца істотай, якая пазнае, адчувае першае азарэнне. Гэта матывуе яго да яшчэ большай працы. На жаль, канчатковы вынік шакіруе. Калі мае ён апірышча ў Веры, у канчатковых высновах ён пытаецца пра гарызонт сваім Ведаў. Калі ў Ведах, пытаецца, чаму Вера яго падвяла. Веды, у дынамічным аспекце пашырэння або паглыблення самасвядомасці, з’яўляюцца разбуральнымі. Разбуральнымі ў тым сэнсе, што адкрываюць шлях пытанняў без канца. Нездарма ж адзін з хрысціянскіх містыкаў гаварыў, што веды з’яўляюцца ворагам веры. Яны, на мой погляд, становяцца ім тады, калі патрабуюць адказаў. Іншымі словамі, веды ўсё штурхаюць наперад, не выконваючы належным чынам узнятых сабою пытанняў. Вера загадвае, каб мы да іх дакраналіся. Веды гэта імпэт, імпульс. Вера гэта спыненне — але не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF