Ніва № 22 (3185), 28 мая 2017 г.

Еўрабачанне і еўрадуманне

Віктар САЗОНАЎ

Штогадовы конкурс песні „Еўрабачанне” для звычайных тэлегледачоў складаецца з дзвюх галоўных частак. Першая частка — гэта выступы канкурсантаў. Другая частка, не менш захапляльнае шоў, гэта працэс галасавання і выстаўлення балаў нацыянальнымі журы і самымі тэлегледачамі.

Частка першая хоць і забаўляльная, але менавіта там тэлегледачы хочуць убачыць і ацаніць выключна для сябе прадстаўніка сваёй краіны, а таксама параўнаць яго выступ з іншымі. Ну і вызначыцца, зноў жа для сябе, хто на гэты раз быў лепшым. Пры гэтым большасць гледачоў не асабліва спадзяецца, што лепшы на іх думку выканаўца стане пераможцам. Гэта, маўляў, усё ў мінулым, у тых часах, калі „АВВА” запальвала аўдыторыю не толькі на конкурсе, але і да, і пасля яго. Зараз, нібыта, усё паіншаму. Таму і проста патэлефанаваць, каб аддаць свой голас вырашаецца далёка не кожны з тых, хто з заміраннем сэрца прыліпае да экрана тэлевізара і не можа адарвацца ад яго да самага сканчэння перадачы.

У другой жа частцы, значна больш чым у першай, у гульню ўступае яе вялікасць інтрыга. І зыходзіць яна зноў жа з таго ж пераканання, што выйграе той, за каго прагаласуюць, і прагаласуюць не толькі за яго талент і выступ, але і яшчэ па цэлым шэрагу сімпатый і прыярытэтаў, якія з цяперашнім выкананнем і ўвогуле з музыкай звязаныя даволі ўмоўна.

Усе, прыкладам, заўважылі такую заканамернасць, што суседзі стараюцца хоць адным балам падтрымаць суседзяў. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF