Ніва № 22 (3185), 28 мая 2017 г.

Аўтэнтычнасць у Гарадку

Уршуля ШУБЗДА

Чаму можна навучыцца ад старэйшага пакалення ў свеце, які змяняецца хутчэй, чым калінебудзь? На гэтае пытанне можна знайсці розныя адказы. Без сумнення лягчэй будзе тым, якія прымалі ўдзел у першым выпуску мерапрыемства «Абрады і традыцыі Гарадоцкай зямлі». 12 траўня глядзельная зала Гміннага цэнтра культуры ў Гарадку была запоўнена да апошняга месца не толькі старэйшымі асобамі — носьбітамі лакальнай культуры, але перш за ўсё яе пераймальнікамі, якія маглі навучыцца аўтэнтычнасці, а той часта не хапае ў дамінуючай культуры.

12 траўня на падмостках сцэны Гміннага цэнтра культуры можна было пабачыць акцёраўаматараў у сцэнках, якія перш за ўсё наблізілі гледачам мясцовую, гарадоцкую культуру. Не без хваляванняў дырэктар ГЦК Юрка Астапчук два месяцы раней пачаў арганізаваць новае культурнае мерапрыемства.

— У нас вельмі шмат калектываў, якія робяць велізарную работу дзеля развіцця культуры ў нашай гміне, — адзначыў Юрка Астапчук. — Узнікла такая думка, каб наладзіць абрадны фестываль. Пайшла інфармацыя, што чакаем заявак... Не ведаў я ці знойдзецца дастатковая колькасць удзельнікаў. На пачатку было цяжка: з’явіліся тры групы, потым пяць... Але ўрэшце рэшт на сцэне запрэзентавалася нямала, бо аж сем груп.

Сярод выканаўцаў былі дзеці, моладзь і дарослыя жыхары Гарадоцкай гміны. Менавіта ў такім парадку групы прэзентаваліся на сцэне. Першымі выступілі вучні Пачатковай школы ў Гарадку з пастаноўкай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF