Ніва № 21 (3184), 21 мая 2017 г.

У палескай глыбінцы (86)

Ганна КАНДРАЦЮК

У лясных Будніках, як нідзе ў свеце, спрацавала жаночая салідарнасць. Наша машына, як верны стары конь, заўпарцілася і не хацела зрушыць з месца. Нібыта жалезная скрыначка, а нешта разумела, прадчувала складанасці. Пасля, калі мы разам з Русланай дабіраліся па разрэйданых, балотных дарогах да возера Святога, мы былі ўдзячны таемным сілам, якія выручылі нас ад выкліку на мяжы самагубства. Гразь і паўметровыя каляіны на дарозе — надзённы клопат туземцаў.

Спачатку мы падаліся на Русланіным выслужаным «Фольксвагене» ва ўрочышча Блізневське — да крыніц Прыпяці, фармальнага пачатку палескай Амазонкі. Месца знаходзіцца кіламетр за вёскай. Туды вяла, калі судзіць па палескіх мерках, грунтоўная, палявая дарога. Закутак Блізневське ўяўляў сабой нудотны аблог, атулены лесам. Тамсям, сярод шэрай травіцы, віднелі зялёныя сцёблы дзікай дзіванны. За калгасных гадоў гэты адрэзак поля, нахабна выдзерты лесу, абсеялі прамысловай травой. Штучная сельскагаспадарчая культура не прыжылася, колішні, нашпігаваны штучнымі ўгнаеннямі поплаў зараз напамінаў хворае поле. Таксама пачатак Прыпяці здаваўся ніякім. Гэта быў просты роў паўтараметровай шырыні з вадой, прыцярушанай жабурыннем. Месца чуцьчуць ажыўлялі бярозкі, пасаджаныя па берагах канала. Нейкі закалот у ссохлым, адмераным пад лінейку ландшафце наклікаў шэразялёны астравок вербалозу, над якім кружылі два галодныя крумкачы.

— Відаць зноў штось там застрагла, — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF