Ніва № 21 (3184), 21 мая 2017 г.

Засталіся адно ўспаміны (4)

Уладзімір СІДАРУК

Наша брыгада «BR9», як і восем іншых кінаперасовак, карысталася аўтамабілем маркі «Люблін» — машынайусяходам з перадачай на чатыры колы. ВПК атрымала аўтамабілі ад войска, дзе выкарыстоўваліся ў якасці мабільных радыёстанцый. Унутры знаходзіліся тры спальныя месцы і камінак для абагравання. Можна было згатаваць абед на пераносным нафтавым прымусе. Быў і столік на канцылярскія прыборы. У чатырох заглыбленнях усярэдзіне трымалі мы пасцель, харчовыя прадукты, затым быў асобны адсек на агрэгат. Над столікам знаходзілася лямпачка для асвятлення з акумулятара. З боку было маленькае акенца з прызначэннем для праекцыі кінасеансаў з аўтамабіля. Гэта быў наш домік на колах.

Першую ноч у якасці кіношніка правёў я ў ІванкахРагозах у кампаніі кінамеханіка Аліка Чарняніна, савецкага рэпатрыянта і шафёра Валодзі Скепкі родам з Барка, што непадалёк Хітрай на Гайнаўшчыне. Абодва жанатыя. Алік абсталяваўся ў Гайнаўцы. Пабудаваў разам з братам домік па вуліцы Пралетарыяцкай. Жыў з прыстарэлай матуляй Барбарай. Як пазней гаварыў, лічыўся палякам, таму вярнуўся на Радзіму. Ажаніўся з маладой прыгажуняй з Вышак. Валодзя Скепка ажаніўся з Зосяй Дубінскай, якая пражывала з бацькамі на калёніі ў Саках. Абодва пажаніліся «ў тэрэне», будучы кіношнікамі. Затым задумалі і мяне ажаніць. Паколькі я лічыўся навічком, дык вымушаны быў прыставаць на іхнія звычкі.

Тэрыторыя дзеяння брыгады «BR9» была даволі разлеглая. Стан дарог (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF