Ніва № 21 (3184), 21 мая 2017 г.

Пра рукатворныя і прыродныя абярэгі

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

З Беластока ў Страблю найзручней дабрацца поездам. А калі цягнікі з Беластока ў Страблю не ездзяць? Тады таксама поездам.

Злажу з цягніка на станцыі ў Лапах. Калі заязджаў туды на аўтобусе, здавалася, што ў Лапах лабірынт вуліц, па якім толькі шафёр ведае, як прабірацца. Але вось калі самому давялося завітаць на тыя вуліцы, то яны аказаліся не надта загадкавымі. У напрамку Суража дарога даволі простая, а з першага ўзгорка за Лапамі нават у непразрыстае надвор’е відаць ужо вежу суражскага касцёла.

У Суражы невялікая змена. Макет сярэдневяковага гарадзішча, які па цячэнні Нарвы быў злева перад мостам, цяпер апынуўся за мостам — у менш даступным месцы, а там, дзе макет быў раней, зараз пункт пракату байдарак, які так і называецца — „Байдарка”.

Ад Суража падаюся на ўсход, у напрамку Завык. На ўзгорку зараз за горадам месца колішніх праваслаўных могілак. З супрацьлеглага напрамку, ад касцёла, што зараз на Замкавай гары, даходзіць з мегафонаў голас касцельнага кантара.

У Канцавізну не заязджаю, бо не маю ўпэўненасці ці адтуль у Завыкі будзе прыстойная дарога. Але калі з шашы адгаліноўваецца вузенькая асфальтоўка ў ЗавыкіФерму, спакушаюся...

На гмінным партале Марта Сокул так піша пра гэтую мясцовасць: „Pierwsza wzmianka o wsi Zawyki Ferma pochodzi z 1558 roku. Wcześnie znajdował się tam folwark i siedziba starosty suraskiego. Z pewnością nie rezydowali tu wszyscy (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF