Ніва № 21 (3184), 21 мая 2017 г.

Францішак Берніковіч. Успаміны і запісы (2)

Францішак БЕРНІКОВІЧ

Зліквідаваць заразу. Пачаткі ваеннае структуры

Беларускія патрыятычныя сілы дакладна ведалі, што дае ваенная структура. Пасля роспуску школьнага батальёна ў Глыбокім сарганізавалася ваенная ўправа. Кіраўніком яе быў Лазараў, былы камандзір батальёна. Лучнікам быў выбраны Янка Бука. Такія ўправы ўзнікалі ў кожнай акрузе. У цэнтры — у Менску — Францішак Кушаль быў назначаны каардынаваць беларускія ваенныя справы.

У сакавіку 1943 г. арганізаваны быў беларускі батальён, які зваўся штурмавым. Пачаткова інструктарамі ў батальёне былі немцы і латышы. Кушаль рашыў пазбыцца чужога элементу і замясціць яго беларускімі кадрамі. Даў сігнал Лазараву, каб сабраў групу падафіцэраў. І ў гэты час прыбывае да нас Янка і кажа: „Цябе бяруць у войска. Заўтра раніцай едзеш у Менск”. На вакзале сустракаю сяброў з Докшыц: Рандарэвіча, Кавалеўскага і яшчэ аднаго, прозвішча якога не помню. З вакзала ў Менску нас кіруюць у штаб Ф. Кушаля. Кушаль сардэчна нас прывітаў. Уручыў нам пасведчанне авансу на падафіцэра і самаходам завезлі нас у кашары каля Сосенскага тракту.

Беларускі батальён меў у сваім складзе дзве роты ў Менску, трэцюю роту ў Вялейцы, чацвёртую — у Баранавічах і пятую — у Глыбокім. Пасля трэцюю роту назвалі штрафной, у якой і я меў шчасце пабываць праз цэлы 1944 год. А гэта таму, што ў яе складзе былі былыя партызанырадзівонаўцы. У ёй служыў беларус з Невеля — добры кулямётчык (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF