Ніва № 21 (3184), 21 мая 2017 г.

Пра Стары замак нанава

Уршуля ШУБЗДА

Стары замак у Гродне — адзіны (за выключэннем размешчанага на суседнім пагорку Новага замка) захаваны каралеўскі замак на землях Беларусі. Цяпер у замку размяшчаецца Гродзенскі дзяржаўны гісторыкаархеалагічны музей. Пра планаваны рамонт Старога замка з дырэктарам ГДГАМ Юрыем Кітуркам размаўляе Уршуля Шубзда.

Уршуля Шубзда: — Справа Старога замка выклікае шмат супярэчнасцей — ёсць праект рамонту, аднак некаторыя гісторыкі не пагаджаюцца на такі выгляд замка. Той, у сваю чаргу, апошнім разам быў рамантаваны, калі не памыляюся, пасля Другой сусветнай вайны...

Дырэктар ГДГАМ Юры Кітурка: — Стары замак не быў рамантаваны гадоў восемдзесят. У савецкі час былі роблены нейкія работы — цэнтральнае ацяпленне, працягнулі асвятленне, але да лепшага стану яго прывялі расійскія вайскоўцы перад Першай сусветнай вайною. Можна сказаць, што замак увесь час рамантуецца. Калі браць яго гісторыю, самыя першыя стагоддзі — гэта дзядзінец, пра які амаль нічога невядома. Засталася ад яго толькі ніжняя царква ды астаткі нейкага церама. Пазнейшая вялікая перабудова — гэта рубеж XIV і ХV стагоддзяў, калі Вітаўт пабудаваў тут гатычны абарончы замак. І наступная яго перабудова, вельмі значная, зробленая ў часы Стэфана Баторыя архітэктарам Санці Гучы. Гэта была такая кардынальная перабудова, калі замак, ужо не поўнасцю абарончы, набывае рысы каралеўскай рэзідэнцыі. Менавіта Санці Гучы падняў архітэктуру замка на самы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF