Ніва № 21 (3184), 21 мая 2017 г.

Духоўнасць і мастацтва

Аляксей МАРОЗ

Падчас ХХХVІ Міжнароднага фестывалю «Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі», які з 8 па 13 мая праходзіў у СвятаТроіцкім саборы ў Гайнаўцы, а яго канцэрты адбываліся ў Варшаве, Беластоку і іншых мясцовасцях Беласточчыны, багацце царкоўнай музыкі паказала 26 хароў. У духоўным настроі і займальна царкоўныя творы спявалі прыхадскія хары з Польшчы і замежжа. На высокім мастацкім узроўні прэзентавалі складаныя для выканання творы царкоўнай музыкі свецкія хары, у тым ліку акадэмічныя. На фестываль заяўкі падало пад 30 хароў з Рэспублікі Беларусь, якіх ажно 8 было кваліфікаваных на гайнаўскі фестываль. Займальна і паакцёрску запрэзентавалі яны цікавы рэпертуар. Асаблівую ўвагу заслужыў спеў у выкананні дзетак і моладзі з прыхадскіх хароў, якія пасля пачынаюць спяваць падчас багаслужбаў з дарослымі харыстамі і становяцца іх пераемнікамі. Узнагароду гранпры фестывалю здабыў Мужчынскі хор «Metropolita Joseph Naniescu» з горада Ясы ў Румыніі, які духоўнасць царкоўнай музыкі ўмела спалучыў з мастацтвам. Ажно ў трох, на пяць фестывальных катэгорый, першыя месцы здабылі хары з Рэспублікі Беларусь, у адной катэгорыі перамог хор з Украіны, а з ліку вясковых прыхадскіх хароў не было прызначана першае месца.

Многа знатных гасцей удастоіла інаўгурацыйны канцэрт ХХХVІ Міжнароднага фестывалю «Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі», які ладзяць Грамадскі арганізацыйны камітэт, Аб’яднанне «Любіцелі царкоўнай музыкі» і Гайнаўскі дом культуры. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF