Ніва № 21 (3184), 21 мая 2017 г.

Дажыць і даехаць на лавачку

Яўген ВАПА

Мінулыя выходныя правёў я на падарожжах аўтобусным транспартам з Беластока ў свае родныя мясціны і назад аўтобусамі адной з прыватных фірмаў. Ад некалькіх гадоў, ездзячы ў бок Гайнаўкі, назіраю амаль поўны эканамічны пройгрыш не так даўняга манапаліста, якім быў ПКС. Можа апошнія змены ў гэтай фірме дазволяць ёй выжыць, але канкурэнцыя на рынку аўтобусных перавозаў зараз такая вялікая, што ўтрымацца ў так дэпрэсіўнадэмаграфічным рэгіёне справа нялёгкая. Калі ўлічыць яшчэ тое, што ў справе грамадскага транспарту мае быць урэшце адноўлены якасны і хуткі чыгуначны маршрут Гайнаўка — БельскПадляшскі — Беласток і адрамантаваны Сямятычы — Чаромха — Гайнаўка, то на рынку перавозчыкаў чакаюць нас не толькі турбуленцыі, але і банкруцтвы. Менавіта зыходзячы толькі з эканамічнага балансу выбудоўваюцца міжгароднія маршруты. Таму ў паўднёваўсходняй частцы Падляшскага ваяводства бягуць яны генеральна толькі па дзвюх напрамках: Беласток — БельскПадляшскі — Сямятычы і Беласток — Нарва — Гайнаўка — Чаромха. Тое, што знаходзіцца па за вышэйзгаданымі мясцовасцямі, у транспартнаграмадскім плане з’яўляецца камунікацыйнай катастрофай. У маім выпадку, каб трапіць у родную вёску, трэба пад сем кіламетраў у адзін бок ісці пешшу з найбліжэйшага прыпынку ў Істоку, што на гайнаўскачаромхаўскай шашы. Ну, я яшчэ ў змозе на балючых сваіх дваіх пераадолець такі адрэзак дарогі, паколькі эмоцыі роднага гнязда становяцца рухавіком для такіх вандровак. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF