Ніва № 21 (3184), 21 мая 2017 г.

Коля павінен выспацца

Міраслаў ГРЫКА

Лікі мяне зачароўваюць. Можна пра іх гаварыць бясконца. Напрыклад, пра такі «нуль» напісана шмат тоўстых кніг. І гэта неабавязкова толькі з галіны матэматыкі. Лікі складваюцца ва ўнікальныя камбінацыі. Іх след знаходзім у самой Прыродзе. І зверху ўніз, так бы мовіць. Ад неба па квітнеючы сад. Ад вызначаных паўтаральных лікаў вылічаных астраномам сямнаццатага стагоддзя Ёганам Кеплерам, злучаючых перыяд абарочвання планет вакол Сонца і іх адлегласці ад яго, да колькасці пялёсткаў у кветках. У выпадку кветак колькасць пялёсткаў кветкі перакладваецца ў адзін з лікаў матэматычнай паслядоўнасці вынайдзенай у 1200 г. Леанардам Фібаначым: 3, 5, 8, 21, 34, 55, 89 ... 144. Прырода, аднак, была першай. І так: лілеі маюць па тры пялёсткі, па пяць глаўкомы (казяльцы), большасць дэльфініум (рагулек) — восем, па трынаццаць аксаміткі, астры — па дваццаць адзін, шмат маргарытак па трыццаць чатыры, пяцьдзясят пяць ці восемдзесят дзевяць пялёсткаў... Лікі з рада Фібаначы можна таксама ўбачыць ва ўзоры насення сланечніку, якія ладзяцца ў правыя і левыя спіралі. У большасці выпадкаў, адпаведна па 34 і 55 або 89 і 144. Праўда, неверагоднае?!

Як відаць са сказанага вышэй, пра колькасць, пра лікі немагчыма пісаць без павагі і захаплення, тым больш што заўжды можна аднесці іх да жыцця. Узяць хоць бы лік 4. Ён зусім не адрозніваецца ад навакольных лікаў ці нават далейшых, як напрыклад 44. Іншая справа, што апошні, заблытаны ў Міцкевічаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF