Ніва № 21 (3184), 21 мая 2017 г.

Імідж краіны

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Доўгатэрміновая рэпутацыя краіны здабываецца дзесяцігоддзямі альбо нават стагоддзямі. Для гэтага трэба паспяхова развіваць эканоміку, мець устойлівую дэмакратычную палітычную сістэму, незалежную судовую ўладу, забяспечваць правы чалавека, старанна выбудоўваць дыпламатычныя дачыненні з іншымі дзяржавамі. І шмат чаго іншага. Кароткачасовы ж імідж дзяржаве ствараюць разнастайныя культурныя ці спартовыя праявы. Беларусь прэзентавалася апошні тыдзень на двух форумах: штогадовым чэмпіянаце свету па хакеі і таксама штогадовым песенным конкурсе Еўрабачання.

На пачатку пра хакей. Зборная Беларусі з году ў год выступае ў вышэйшым дывізіёне, але аніводнага разу за апошнія дзесяць год не здолела здзейсніць нейкага падабенства сенсацыі, так як гэта было на алімпіядзе ў СолтЛэйкСіці, калі яна выйшла ў паўфінал турніру. Мяняюцца трэнеры, мяняюцца гульцы, а комплекс няўдачніка і лузера застаецца. Зрэшты, калі аналізаваць глыбей і казаць аб’ектыўна, месцы з 10га па 14е сярод мацнейшых дружын свету — гэта заканамерна нашы. Мала набудаваць лёдавых палацаў і кідаць грошы на развіццё аднаго клуба ў Кантынентальнай хакейнай лізе. Патрэбная яшчэ развітая інфраструктура, выбудаваная піраміда спорту ад дзіцячага праз юнацкі і моладзевы да дарослага. А хакей не такі танны від спорту, асабліва ў цяперашняй эканамічнай сітуацыі. Але замест укладанняў у дзіцячы спорт, штогод праводзяцца даражэзныя калядныя шоў з удзелам галоўнага хакеіста (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF