Ніва № 21 (3184), 21 мая 2017 г.

Хатнія скарбы Маргарыты

Міра ЛУКША

Маргарыта Дмітрук запрасіла ў Беласток на таямнічы паказ сваіх хатніх скарбаў, якія аснавалі яе творчы дух. І за ёю тыя рэчы і «месцы ідуць туды, куды б яна не ішла».

Маргарыта Дмітрук нарадзілася ў 1974 годзе ў горадзе БельскПадляшскі (яна выпускніка Бельскага белліцэя). Займаецца графікай, жывапісам, унікальнай тканінай, дызайнам адзення, сцэнічным афармленнем, ілюстрацыяй. У 1993 г. пачала вучобу на факультэце графікі Акадэміі мастацтваў у Мінску. З 1995 года працуе ў эксперыментальнай майстэрні, ведзенай у Мінску Дзмітрыем Малатковым. У 19951999 гадах працягвала вучобу на факультэце графікі варшаўскай Акадэміі мастацтва. Атрымала дыплом з адзнакай у 1999 г. у праф. Уладзіслава Вінецкага, жывапісны анекс рэалізавала ў майстэрні праф. Адама Стыкі. З 2002 года працуе на кафедры гравюры графічнага факультэта Варшаўскай акадэміі мастацтваў.

Творчасць Маргарыты Дмітрук вырастае з моцнага ўкаранення ў мясцовую культуру і звычаю роднага Падляшша і Беласточчыны, польскабеларускага памежжа, з роднасці і радзіннасці. Гэта тычыцца як тэматычных асноў яе прац, так і іх формы. Мастачка прызнаецца: Беластоцкі край вельмі мяне інспіруе, хвалюе. Гэта фундамент, аснова, дэталі. Усё, што раблю, вырастае з досведу дзяцінства, шчаслівага маленства, цэлай калекцыі ўспамінаў, дробязей, дэталей, з усяго таго клімату. І расце вельмі свядома. Мы павінны ведаць сваё мінулае, карані, традыцыі. Гэта дазваляе знаходзіць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF