Ніва № 20 (3183), 14 мая 2017 г.

Засталіся адно ўспаміны (3)

Уладзімір СІДАРУК

Першы рабочы дзень працы ў ВПК я пачаў 3 лістапада 1962 года. Ранішнім цягніком я адправіўся ў Беласток. Па законе працаўнікі кінаперасовак першага тура пачыналі работу а сёмай зранку. Кожны член брыгады афармляў справы ў сваім аддзеле. Кіраўнік браў білеты і маршрут у сектары распаўсюджвання, затым камандзіроўкі для трох чалавек у аддзеле кадраў. Кінамеханік правяраў апаратуру ў майстэрні, браў у ЦВФ кінастужкі, а шафёр афармляў дакументы ў аддзеле транспарту з кіраўніком Білевічам, браў тэхнічны пашпарт і карты працы на дваццаць чатыры дні (на кожны дзень прызначалася адна карта працы, дваццаць чацвёртая — на з’езд у базу). Карты лічыліся фармулярамі строгага разліку. Выязджалі з пляцоўкі ВПК з вуліцы Новы Свят каля адзінаццатай гадзіны. Перад гэтым адбывалася праверка брыгад адміністацыйнымі кіраўнікамі, якія распісваліся на «карце спраўнасці». Без падпісанай карты ніхто не меў права выязджаць у камандзіроўку. Затым павінны былі віднець пячаткі сектара транспарту, інспектара БГП, тэхнічнай майстэрні і сектара распаўсюджвання. Навінкай было, што інспектар БГП карыстаўся «балёнікамі» для праверкі стану цвярозасці шафёраў.

З таго што прыпамінаю, спіс вёсак для нашай кінаперасоўкі налічваў пяцьдзясят тры сёлы. У Нарваўскай гміне былі гэта ІванкіРагозы, Янова, Гародчына, Соцы, Ласінка і Трывежа; у Чыжоўскай гміне: Камень, Ласінка; у Гайнаўскай: Барысаўка, Рэпіска, Навасады, Арэшкава, Новакорніна, Чыжыкі; (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF