Ніва № 20 (3183), 14 мая 2017 г.

У Фальваркі і Юхновец

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У гэтае падарожжа павалокся я з цікавасці практычнага значэння. Менавіта задумаў я знайсці дарогу, па якой адносна бяспечна было б выбрацца веласіпедам з Беластока ў напрамку Фальваркаў, на асфальтоўку, што адхіляецца ў Протасах ад краёвай шашы ў Заблудаў, Бельск, Сямятычы і г.д. Бо ж па гэтай краёвай шашы як у чарзе з кулямёта імчацца шматтонныя грузавыя і пасажырскія „снарады”. І трэба знайсці нейкую больш ціхую дарогу, па якой можна, за ўсімі Фальваркамі, далей прабірацца бяспечна ў напрамку Трасцянкі ці Новай Волі.

На картах такая магчымасць ёсць, толькі трэба было яе зверыць па мясцовасці, а больш канкрэтна — дабрацца цераз Загоркі і Кур’яны ў Протасы. Вёска Загоркі з пачаткам 2006 года была далучана да вялікага горада Беластока, а побач яе проста ў напрамку Кур’ян пралягае цяперашняя Гмінная вуліца. Але пакуль туды...

У выпушчаным у мінулым годзе беластоцкім турдаведніку пазначаны ўсе гарадскія веладарожкі, у іх ліку і тыя, якія былі запланаваны для пракладкі ў тым жа 2016 годзе; адна з іх мела пралегчы па ўсходняй частцы вуліцы Звярынецкай. Восенню яе не было, таму спадзяваўся я яе цяпер. Але тая частка Звярынецкай захавала свой ранейшы выгляд — тратуар з будаўнічых бетонных вялікіх пліт. Вуліцамі Кураня, Карпінскага і Залессе дабраўся я да заблудаўскай дарожнай магістралі, ад якой і ціхенька адхіляецца названая раней Гмінная вуліца. Яна сапраўды гміннага выгляду — насціл яе грунтавы, „зебраў” (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF