Ніва № 20 (3183), 14 мая 2017 г.

Францішак Берніковіч. Успаміны і запісы (ч.1)

Францішак БЕРНІКОВІЧ

У беларускай школе

17 верасня 1939 года Чырвоная Армія вызваліла Заходнюю Беларусь, якая ад 1920 года была пад панаваннем Польшчы. Хутка паявілася беларуская адміністрацыя і пачалі адкрывацца беларускія школы. Адной з іх была новапабудаваная школа ў Мосары, якую і я будаваў, а пасля стаў яе вучнем. А гэта дзякуючы таму, што дырэктар Іван Плешкун пазнаў мяне на курсах прызыўнікоў яшчэ перад вайной як абавязковага, пільнага да навукі чалавека. Гэта ён сказаў мне: «Франак, адкрываем беларускую няпоўнасярэднюю школу, якая будзе называцца НСШ. Тых, хто закончыў польскую пачатковую школу, прымаць будзем у чацвёрты клас беларускай школы». І так да 22 чэрвеня 1941 года я закончыў шэсць класаў НСШ, добра авалодаў беларускай мовай. Аднаго дня жонка дырэктара просіць мяне як сказаць па беларуску «jednocześnie», я гавару «адначасова». «Дзякую Табе, Франак», — сказала.

У чэрвені, калі пачыналася нямецкасавецкая вайна, я і мае сябры Янак, Міхась, Пётра закончылі шосты клас сярэдняй школы. На маю прапанову 23 чэрвеня ў гонар нашых поспехаў рашылі сарганізаваць Купалле над ракой Маргвой у Сцюдзянцы — так назвалася месца над ракой, дзе быў высокі аброслы травой абрыў, а ўнізе над ракой была невялікая круглая паляна. Вось гэтае месца выбралі мы на арганізацыю Купалля. Гэта была мая першая праца, якую я выканаў з сябрамі Янкам Букам, Міхасём і Пётрам ды дзяўчатамі Касяй, Віцяй, Фэльцяй (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF