Ніва № 20 (3183), 14 мая 2017 г.

Зацікаўленне краязнаўствам у Орлі

Міхал МІНЦЭВІЧ

Вучні Комплексу школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы імя Арлянскай зямлі ў Орлі цікавяцца сваім рэгіёнам, пазнаюць і берагуць культуру сваёй малой айчыны. Паспяхова ладзяць выставы, арганізуюць сустрэчы, ствараюць дакументальныя фільмы, удзельнічаюць у конкурсах. Гэта заслуга дырэкцыі і паасобных настаўнікаў.

Размаўляю з Дар’юшам ГАРАДЭЦКІМ, настаўнікам геаграфіі, краязнаўцам, запалоненым гісторыяй Арлянскай зямлі, старшынёй праўлення Фонду EDM, які займаецца лічбавым архіваваннем іканаграфічных матэрыялаў датычных Арлянскай гміны.

— З чаго бярэцца такая вялікая ангажаванасць?

— Зацікаўленне мінулым рэгіёна, мясцовай геаграфіяй і гісторыяй звязана часткова з маёй адукацыяй, я — географ. Пасля штудыяў у Вышэйшай педагагічнай школе ў Кельцах трапіў я ў зусім іншы рэгіён, у іншае месца, з якім раней не меў дачынення, сутыкнуўся з людзьмі, якія размаўляюць крыху інакш, у якіх іншая рэлігійная абраднасць. Мясцовасць Ланьцут, у якой я жыў, гэта ў прынцыпе ўсе палякікатолікі.

1992 год, калі я трапіў на Падляшша, быў пераломным у маім жыцці. Тут сустрэў крыху іншых людзей — добрых, спрыяльных, паслужлівых, мілых — і жыву тут ужо дваццаць пяць гадоў. Погляд на гэтых людзей да гэтай пары ў мяне не змяніўся і спадзяюся, што не зменіцца.

Усё пачалося ад маёй працы ў Комплексе прафтэхвучылішч у Гайнаўцы, дзе з 1994 да 2006 года па рашэнні дырэктара вёў я (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF