Ніва № 20 (3183), 14 мая 2017 г.

10 гадоў Студыі эстраднай песні ГДК

Аляксей МАРОЗ

Здымкі з Мартай Грэдаль друкаваліся ў «Ніве», калі яна была вучаніцай Гайнаўскага белліцэя і выступала ў беларускім калектыве «Знічка». Прадоўжыла яна адукацыю ў музычных школах і, вярнуўшыся ў свой горад, у лютым 2007 года заснавала Студыю эстраднай песні Гайнаўскага дома культуры. Выпускніцы студыі сталі выступаць на высокім мастацкім узроўні, здабываць прызавыя месцы на агульнапольскіх і міжнародных конкурсах ды фестывалях. Вучаніцы гайнаўскіх школ сталі спяваць таксама на беларускай мове, а калектывы і салісты Студыі песні ГДК часта займалі першыя месцы і не раз атрымлівалі ўзнагароду гранпры Конкурсу «Беларуская песня», які ладзіць БГКТ. 29 красавіка ў канцэртнай зале Гайнаўскага дома культуры спаткаліся цяперашнія члены гайнаўскай студыі песні, яго выпускніцы, запрошаныя госці і шматлікія гайнавяне, каб адзначыць юбілей Студыі эстраднай песні ГДК, у якой на працягу дзесяці гадоў займалася каля 60 дзяўчат і зараз выступае больш за 20 асоб.

— Маё прафесійнае жыццё я спалучыла з музыкай. Праца з дзеткамі і моладдзю дае многа задавальнення. Я рада, што сваімі ведамі магу дзяліцца са здольнымі маладымі вакалісткамі. З музыкай я жыву ад наймалодшых гадоў. Сваё захапленне музыкай я рэалізавала ў музычных і танцавальных калектывах Гайнаўскага дома культуры і ў вакальным калектыве «Знічка» Гайнаўскага белліцэя. Умеласці і веды я разгортвала пад наглядам выдатных выкладчыкаў Музычнай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF