Ніва № 20 (3183), 14 мая 2017 г.

Першамайская бульба

Яўген ВАПА

Доўгія, майскія выходныя напалохалі ўсіх аматараў адпачынку сваім холадам. На двары занадта не было як разагрэцца і таму не было аж такога вялікага грылявання ў грамадстве. Хаця з усіх тэлевізараў ліліся рэкламныя вобразы і словы, якія проста прымушалі чалавека адразу бегчы ў краму і купляць грылевыя прылады і мясныя наборы. Адным словам складвалася ўражанне, што той, хто не будзе грыляваць, не ведае як пасапраўднаму адпачываць. Проста такая мастацкая карціна пад загалоўкам «Майскі пасляабедзенны час з грылем у фоне». Аднак у гэтым годзе дым і пах з грыляў не перагрызлі вострага, марознага паветра. Затое надалей трэба было паліць у печках і камінках, каб не сядзець і спаць у халодных сценах. Людзі на вёсцы корпаліся пры нейкіх хатніх парадках, бо агародаў ніхто пакуль з за сырасці і холаду не ў змозе закласці. Пацяпленне пры канцы мінулага тыдня разбудзіла толькі надзею на сапраўднае цяпло, але нядзельныя, дажджлівыя ліўні справу агародаў і пасадку бульбы адклалі ізноў на далейшыя дні. Не наеліся і валы на Юр’е травіцы, бо яна проста яшчэ не вырасла.

Пра мінулыя першамайскія шэсці амаль ніхто ўжо не ўспамінаў, а менавіта яны вызначалі найчасцей час пасадкі бульбы. Таму, калі я на мінулым тыдні падарожнічаў па Беласточчыне, то менавіта ў падляшскім краявідзе не хапала проста той усёй мітусні, звязанай з працамі пры пасадцы бульбы. Перад вачыма ўсплылі вобразы з маёй маладосці, маючы на думцы відочных на палях дзясяткі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF