Ніва № 20 (3183), 14 мая 2017 г.

Ланцугі і абцугі

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Сёлетняя вясна выдалася ў Беларусі надзвычай дэпрэсіўнай і рэпрэсіўнай. Стужка навін з дня ў дзень стракаціць новымі адміністрацыйнымі затрыманнямі, арыштамі, штрафамі. Нейкая бясконцая чарада пераследу, жалезныя абцугі дзяржавы, якая валачэ найбольш сумленных і неабыякавых людзей краіны ў свае прафанацыйныя суды, пастарункі, казематы, засценкі і турмы. Дзікае паляванне на людзей было запланавана ў высокіх кабінетах і абвешчана галоўнымі ідэолагамі дзяржавы. Сярод такіх і асоба Генадзя Давыдзькі, старшыні Белтэлерадыёкампаніі. Менавіта ён параўнаў іншадумцаў і палітычных апанентаў улады РБ з прусакамі. А што трэба рабіць з тараканамі — канешне душыць іх. Хвалі рэпрэсій папярэднічалі менавіта такія абразы чалавечай годнасці. Па нармальнаму на гэтага дзяржаўнага чыноўніка павінна была быць пачатая крымінальная справа за абразу людзей і распальванне варожасці. Але крымінальныя справы ў Беларусі заводзяць зусім на іншых людзей, на патрыётаў, якія нічым не парушылі закон. І цяпер амаль два дзясяткі чалавек — маладых адукаваных хлопцаў — сядзяць у турме пад следствам па абсурдным абвінавачванні ў стварэнні незаконна ўзброеных фармаванняў. Калечанне іх лёсаў на сумленні ўсіх гэтых прапагандыстаў і дзяржаўных ідэолагаў. Гэта з іх падачы шукаюць чорнага ката, там дзе яго ніколі не было. Толькі сабаку, вядома, прасцей — у час калі гандаль кругом. Збрэша разок, нажарэцца касцей — кожны сваім даражыць ланцугом.

З прычыны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF