Ніва № 20 (3183), 14 мая 2017 г.

Добрая воля ў Новай Волі

Міра ЛУКША

Праваслаўны прыход у Новай Волі 8 красавіка 2015 года заснаваў Фонд «Новая Воля». У склад управы фонду ўвайшлі асобы, якія раней працавалі таксама ў Падляшскім анкалагічным госпісе: Маргарыта Паўлючук — старшыня, айцец Яраслаў Шчэрбач — віцэстаршыня, а таксама Анатоль Панасюк, Іаанна Шаўчэнка і Івона Палецкая. Фонд «Новая Воля» працуе ў прыхадскім будынку і ўзяў на сябе кіраванне майстэрняй працатэрапіі для сваіх падапечных. Акрамя таго фонд падтрымлівае сем’і хворых асоб, сірот, вядзе дабрачынную дзейнасць.

— Галоўная мэта нашай дзейнасці і сустрэч у тым, — расказвае Яраслаў Шчэрбач, — каб паказаць, што людзі хворыя і з абмежаваннямі таксама ўмеюць гуляць, цешыцца, сарганізавацца. Нашы ўдзельнікі з майстэрні працатэрапіі асабліва ў тыя дні становяцца гаспадарамі. Прабуджаецца ў іх адказнасць за ўсю арганізацыю. І сапраўды. Добра з гэтым спраўляюцца. Ад пачатку заснавання фонду стараемся інтэграваць і дарослых, і моладзь, і старэйшых, каб паказаць, што мы разам можам зрабіць многа добрага.

Дабрачынны баль Фонду «Новая Воля» адбыўся 27 студзеня. Вялікія словы падзякі належацца Анатолю Тымашуку за фінансавую падтрымку, міхалоўскай «Гасподзе» за арганізацыю, Магдалене Юрчук за прафесійнае правядзенне аўкцыёну, Марыюшу Харужаму з калектывам за музычнае аздабленне, спонсарам, якія прынеслі фанты на жараб’ёўку — MOSiR Міхалова, Надлясніцтву Жэдня, медыцынскаму цэнтру «Артмэдыка» з Міхалова, цырульным (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF