Ніва № 19 (3182), 7 мая 2017 г.

У палескай глыбінцы (84)

Ганна КАНДРАЦЮК

Баба Галя зусім не здзівілася, быццам усё раней у вадзе пабачыла. Яна выйшла са сваёй драўлянай хаты, схаванай у глыбі панадворка і прысела на лавачцы, засланай паласатым ходнікам. Куточак прыаздаблялі два букеты са свежых астраў у літровых слоіках з пад агуркоў. Каля кветак стаяла яшчэ пляшка з пад Ігрыстага шампанскага.

Маю ўвагу аднак прыкаваў непрыкметны прадмет на грудзях жанчыны. На выслужаным сарафане бабы Галі віднела аграфка, прышпіленая быццам для чыстага фасону. Але гэтая, здавалася б без значэння аграфка, выконвала ролю абярэгу перад шкодным, зайздросным вокам. У гэтым закутку Палесся амаль усе верылі ў злое вока, праклёны і паганыя месцы, якія каламуцілі розум, зводзілі ў небяспечныя пасткі і праглыналі жыўцом ахвяр.

У лясных Будніках, адкуль выцякаюць крыніцы Прыпяці, усё гэта было пад рукой і на месцы.

Прыехала пабачыць пачатак ракі, прыслухацца да аповедаў пра людзей, лес і балоты.

Мяне адразу накіравалі і завезлі да бабы Галі.

— Яна ўсё найлепш ведае! — казалі.

Спачатку я не ведала, што траплю да слаўнай на ўсю аколіцу вядункі і народнай лекаркі. Сама баба Галя словам не заікнулася пра свой дар, які ў яе сям’і перадавалі з пакалення ў пакаленне. Па сённяшні дзень думаю пра яе камуфляж. На Палессі не любяць быць у цэнтры ўвагі. Чуткая інтуіцыя і прыродная хітрасць людзей падказвае нешта адваротнае — лепш схавацца ў цяні, прыкінуцца непрыкметным і пазбаўленым (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF