Ніва № 19 (3182), 7 мая 2017 г.

Пра гісторыю нашых продкаў

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

27 красавіка ў Склепе з культурай Аб’яднання АББА адбылася сустрэча з рэдактарамі і суаўтарамі нядаўна выдадзенай кнігі „Historia Białorusinów Podlasia” Алегам Латышонкам і Славамірам Іванюком. Сустрэчу вёў Мікола Ваўранюк.

Напачатку было пытанне, чаму не названы аўтары паасобных раздзелаў кнігі, быццам — так паводле майго вызначэння — яна пісана талакой. Адказ быў такі, што гэты метад дазваляе ўзбуйніць навуковы рэйтынг аўтараў. У ходзе сустрэчы ўсё ж такі некаторыя аўтары былі рассакрэчаны, у першую чаргу аўтары „археалагічнай” часткі, якімі аказаліся Генадзь Семянчук і Збігнеў Місюк.

Чаму кніга сягае ў так сівую мінуўшчыну, дзе патрэбны археалагічныя дакументы? Бо ў кожным з нас сядзяць гены тых нашых продкаў, што жылі тут раней. Мы не гаворым, што гэта былі беларусы, але гэта былі нашы продкі. Цяперашнія генетычныя даследаванні даказваюць, што гены таго даўняга насельніцтва захаваліся ў нас, што мы з’яўляемся спадкаемцамі таго народу, што тут жыў спрадвечна, што той народ не прапаў бясследна. Да таго ж ніводзін народ не выходзіў з пустэчы і тут таксама ніколі не было пуста. Нам прабавалі ўнушыць, што пасля крыжацкіх паходаў тут асталася адно пустэча, якую насялялі прышэльцы з розных напрамкаў, але гэта не так. Гэта была канцэпцыя прафесара Вісьнеўскага, вельмі папулярная і па сённяшні дзень, якой трымаюцца яшчэ даследчыкі старэйшага пакалення. Аднак археалагічныя даследаванні даказваюць, што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF