Ніва № 19 (3182), 7 мая 2017 г.

Прафесар Андрэй Струміла ў творчым юбілеі

Уля ШУБЗДА

Быў амаль усюды: захапляўся арыентальнай Японіяй, заваёўваў пікі ў Гімалаях, пешшу падарожнічаў праз дзікую Сібір, жыў на Манхетэне, але ўсётакі асеў на тэрыторыі даўняга Вялікага Княства Літоўскага. Сёння прафесар Андрэй Струміла жыве ў Мацькавай Рудзе, што на Сувальшчыне і надалей стварае: малюе, рысуе, фатаграфуе... не абмяжоўваецца да аднаго жанру мастацтва, так як пасля вайны навучыў яго Уладзіслаў Страмінскі.

Струміла — студэнт незалежны і непакорлівы

Андрэй Струміла з’яўляецца мастаком незвычайнай, і здаецца, невычэрпнай фантазіі. У час сустрэчы ў беластоцкім Драматычным тэатры, якая прайшла 20 красавіка ў рамках святкавання 90годдзя з дня нараджэння мастака, прафесар падкрэсліў, што на ягоную творчасць вялікі ўплыў меў Уладзіслаў Страмінскі. Страмінскі і ягоная жонка Кацярына Кобра лічацца аднымі з самых авангардных мастакоў ХХ стагоддзя. Менавіта ад майстэрні Страмінскага ўсё пачалося. Андрэй Струміла, тады яшчэ не прафесар, а толькі хлопец з Усходу, народжаны ў Вільні ў 1927 годзе, хацеў вывучаць гісторыю мастацтва. Адначасова ў Лодзі адкрывалася Дзяржаўная вышэйшая школа выяўленчых мастацтваў. Вырашыў паступіць туды і так стаў студэнтам — вучнем выдатнага мастака Страмінскага. Струміла з павагай ставіўся да сваіх прафесараў, захапляўся іхнім вопытам і ведамі, аднак не быў некрытычна ў іх загледжаны.

— Для мяне тэорыі Страмінскага былі вельмі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF