Ніва № 19 (3182), 7 мая 2017 г.

Ахова асяроддзя ў Арлянскай гміне

Міхал МІНЦЭВІЧ

На сесіі арлянскай Гміннай рады 31 сакавіка г.г. радным быў прадстаўлены рапарт пра рэалізацыю ў 20152016 гг. Праграмы аховы асяроддзя.

Гміна складае рапарты кожныя два гады, якія падсумоўваюць праведзеныя мерапрыемствы і дасягнутыя прадбачаныя праграмай мэты.

Галоўнай доўгатэрміновай мэтай з’яўляецца прадаўжэнне дзеянняў, накіраваных на паляпшэнне якасці паветра. Праграма ўскладвае на гміну рэалізацыю папраўчых дзеянняў: развіццё сеткі веладарожак і веласіпеднай інфраструктуры, экалагічную адукацыю, абмежаванне выкідаў пылу, падмену старых катлоў і тэрмамадэрнізацыю будынкаў (у 2015 годзе такую мадэрнізацыю праведзена ў пажарным дэпо, у плане — будынак Гміннай управы). З мэтай абмежавання запылення перабудаваны былі гмінныя дарогі і суфінансавана перабудова павятовых дарог на тэрыторыі гміны.

Дзеянні ў галіне воднай гаспадаркі маюць доўгатэрміновай мэтай дасягненне і ўтрыманне добрага стану верхавых вод, ахову якасці падземных вод і рацыяналізацыю іх выкарыстання.

У 2015 годзе была пабудавана новая ачышчальня сцёкаў у Дыдулях запар з каналізацыйнай паўкіламетровай сеткай, якая ахоплівае шматсямейныя жылыя будынкі ў Дыдулях; яе сярэдняя прадукцыйнасць 15 кубічных метраў у суткі.

У 2016 годзе апрацавана дакументацыя разбудовы водазабораў у Орлі і Алекшах, а таксама водаправоднай лініі па вуліцы Партызанаў. Апрацавана таксама дакументацыя перабудовы і разбудовы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF