Ніва № 19 (3182), 7 мая 2017 г.

Чорная Надзея

Міра ЛУКША

Пад царквой чую, як бабулькі перашэптваюцца, дзе ўзяць добрую апякунку. Каб сваю, вядома, праваслаўную, — кажа Люба Галубоўская, якая прыехала з Піцера да сваёй цёці Веры. Вера Бейкер (1925 года нараджэння) — адна з сясцёр пакойнага таты Любы, сястра Ніны Цімохавай (1927 г. нар.), што жыве ў Казахстане.

Цёця Вера — беластачанка, па чацвёртым мужубайкеры, праўда, які памёр ужо пасля іхняга разводу. Красун быў, перахапіў быў Веру з Варшавы, дзе мела бізнес. Расіянка Вера, падобная да славутай мадэлі Твігі, пасля вяртання з прымусовых работ у Нямеччыне, рашыла застацца ў Польшчы, тады і выйшла была першы раз замуж. Прыгажуня і някепская эканамістка, хутка развівала свае інтарэсы ў галіне турызму, і на пенсію пайшла як уласніца аднаго з большых турыстычных бюро ў краіне. Заўсёды свабодная дама, свецкая львіца, багатая і культурная, з мноствам сяброў, ашчаднасці свайго жыцця ўклала ў імпазантную кватэру ў сучасным мікрараёне Беластока, у ахоўванай зоне, з гаражом пад будынкам на аўто. Інтэр’ер вялізнай кватэры запоўнілі «антыкі» і густоўная італьянская мэбля. Вера на пенсіі запрашала да сябе сябровак, цешылася жыццём.

На здароўе не наракала, але ж, вядома, у дзевяноста гадоў яно не найлепшае, нават калі ты жвавая, энергічная старушачка. І калі апынулася ў двары, куды ўвойдзеш толькі па кодзе, стаў яе агортваць страх: а што будзе, калі хтосьці паквапіцца на тое, што яна нажыла за ўсё жыццё? Часам прачыналася Вера, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF