Ніва № 19 (3182), 7 мая 2017 г.

А мне сніцца матура

Яўген ВАПА

Заўсёды пры канцы красавіка абавязкова сняцца мне сны, якія нагадваюць, што прыйшоў час майскіх экзаменаў на атэстат сталасці. У мяне іх два гатункі. Змест першага з іх такі: ужо ў сталым узросце ўсім абавязкова прыходзіцца паўторна здаваць матуральныя экзамены, да таго паводле новага матуральнага ключа. Такую сітуацыю ў сне лічу крыўднай, бо ж у мяне на руках дыплом атрымання вышэйшай адукацыі, а тут трэба вяртацца да прадметаў перыяду майго юнацтва. А можа прыйдзецца пісаць яшчэ раз магістарскую дысертацыю? Ну, вядома, шмат зараз іншых абавязкаў і галава ўжо не так варыць. Аказваецца, што я зусім непадрыхтаваны да экзаменаў. Нават у сне баюся, што не спраўлюся з польскай і беларускай мовамі, бо не паспеў прачытаць усёй абавязковай літаратуры і засвоіць у дастатковай ступені граматычных правілаў. Калі прыходзяць вынікі і можна ўжо даведацца, колькі я атрымаў балаў па матуральных прадметах, менавіта тады прачынаюся. Зразумела, што ў такой сітуацыі застаюся надалей няўпэўненым у сваёй экзаменацыйнай паспяховасці. У другім гатунку сну мне напераменку — раз маладым, раз дарослым — прыходзіцца здаваць матуральны экзамен па матэматыцы і то ў пісьмовым і вусным выглядзе. Для мяне гэта ўжо не толькі абыякі выклік, але такі, які павышае раптоўна ўзровень адрэналіну, у выніку чаго ў сне напераменку становіцца мне і горача, і цёпла. І заўсёды спадарожнічае мне пачуццё роспачы і бездапаможнасці, калі думаю, як рашыць задачы, калі ты (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF