Ніва № 19 (3182), 7 мая 2017 г.

Ёсць як ёсць

Міраслаў ГРЫКА

Праблемы — якія б яны не былі — заўсёды ставяць чалавечы розум у стан трывогі. З гэтага часу ўсе яго намаганні накіраваны на тое, каб даць ім адпор. Як гэта ні парадаксальна, аднак, і ў большасці выпадкаў не ідзе пра гэта, каб іх творча вырашыць у кантэксце магчымых змен, якія яны, несумненна, пацягнуць за сабой, і творча адаптавацца да новых умоў, а пра тое, што гэтыя абставіны пакінуць у папярэднім і нязменным парадку. Прасцей кажучы: як правіла, не вырашаем праблемы, але іх рэгулярна ігнаруем. Нам не падабаецца, што нешта здзіўляе нас, змешваючы ўсталяваны парадак рэчаў. Штодзённасці, хоць ёй не ліслівім, прыпісваем заслугу добра пражытага дня. Схематычнасць дзеянняў, абапіраючыся на ўстаноўленыя працэдуры, правілы, дазваляе нам меркаваць, што нязменная рэальнасць, у якой мы функцыянуем, нам падданая. Як да гэтага адносіцца наш буйны мозг?

Ну, нашаму мозгу мала трэба. Тузаецца ў нашым чэрапе як устрывожаная бяззубка Anodonta anatina, калі яму чагонебудзь не хапае. Але дастаткова, каб паказытаць яму трохі малюсенькай прыемнасцю. Хай бы нават такой, што суседу здохла карова, а яго дачка не паступіла ва ўніверсітэт; хопіць яго трошкі падкарміць, саланінкай або цукерачкам, або піўцом або гарэлачкай і пра хвіліну пялёскаецца ў самалюбаванні, як бяззубка ў тлустым муле рачнога дна. Добра для мозгу тады, калі ёсць, як было. Нават калі магло б быць лепш, няма ніякай гарантыі, што, пагадзіўшыся на змены, не будзе горш. Гэта (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF