Ніва № 19 (3182), 7 мая 2017 г.

Сацыяльны заказ

Віктар САЗОНАЎ

Бывала і раней, што з помнікамі Леніну абыходзіліся не лепшым чынам. Але так як зараз, у адзін і той жа час і ў некалькіх месцах гэтыя сімвалы камунізму аблілі крывавай фарбай, гэта ўпершыню. І невыпадкова на розных медыйных пляцоўках стала востра абмяркоўвацца гэтая тэма, бо ў сённяшняй Беларусі тыя манументы з’яўляюцца не толькі сімвалам савецкай эпохі, але ў нечым і сімвалам сённяшняй улады. Менавіта таму ўлада так нервова рэагуе на падобныя дзеянні і вельмі стараецца ўцяміць, а што ж гэта было насамрэч.

А насамрэч не адбылося анічога нечаканага. Сігнал ад грамадства, што на цэнтральных плошчах беларускіх гарадоў можна было б паставіць кагонебудзь больш беларускага, улада атрымала даўно. Але ўлада недаацаніла сур’ёзнасці гэтага сацыяльнага заказу. І не толькі гэтага, але і кожнага іншага, які зыходзіў з боку грамадства. І дарэмна.

Пра гэта сведчаць і спецыялісты, якія аналізавалі нядаўнія акцыі пратэсту. Яны са здзіўленнем адзначылі, што пасля разгону вулічных акцый сацыяльныя сеткі не выбухнулі чаканай актыўнасцю, а, наадварот, прыціхлі. З гэтага аналітыкі зрабілі выснову, што пратэсны настрой выльецца ў іншыя формы. І хіба не памыліліся. Абкрываўленыя помнікі Леніну лагічна падыходзяць на ролю першай ластаўкі.

Зараз хіба што ўпершыню за апошнія два дзясяткі гадоў і ўлада, і тыя хто пратэставаў дакладна ведаюць, што пратэсты на гэтым не скончыліся. Цяпер уладзе без вялікіх цяжкасцей удалося разагнаць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF