Ніва № 19 (3182), 7 мая 2017 г.

Cустрэчы ў традыцыі

Аляксей МАРОЗ

У пачатку ХХІ стагоддзя Музей малой айчыны ў Студзіводах стаў арганізаваць міжнародны фестываль «Там по маёвуй росі», які пасля пераўтварыўся ў «ПадляшскаПалескія сустрэчы ў традыцыі». Падчас абодвух мерапрыемстваў прэзентаваўся перш за ўсё неапрацаваны фальклор Падляшша і Палесся ды іншых раёнаў Беларусі. Удзельнікі сустрэч з традыцыйнай культурай у Студзіводах і ў вёсках Бельскага, Гайнаўскага і Сямятыцкага паветаў прэзентуюць нашы абрады, песні і даўнія танцы. ХІV ПадляшскаПалескія сустрэчы ў традыцыі пачаліся 22 красавіка ў мяшчанскай хаце Музея малой айчыны ў Студзіводах. Праходзілі там майстаркласы і адбылася прэзентацыя вясельнага абраду «Выезд маладой да шлюбу» перад вясельнікамі, якіх склала публіка. Маладыя танцавалі пад гукі народнай капэлы музея, якой кіруе сам Дарафей Фіёнік, старшыня Аб’яднання «Музей малой айчыны ў Студзіводах» і галоўны арганізатар «Сустрэч у традыцыі».

Калі я ехаў на мерапрыемства ў Студзіводы, было холадна, дуў моцны вецер, а дождж барабаніў па аўтамабілі. У Студзіводах адразу засвяціла сонца, але пазней дождж прыйшоў таксама і ў гэтую частку Бельска. У вялікім пакоі мяшчанскага дома Студзіводскага музея яшчэ працягвалася падрыхтоўка да прэзентацыі абраду «Выезд маладой да шлюбу». Сцэнарый быў у руках Дарафея Фіёніка, які даваў апошнія парады самадзейнікам.

— Мне запрапанавалі ролю маладога і я згадзіўся. Я жыву ў Вілінаве Мельніцкай гміны. У «Жэмэрве» цяпер нас (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF