Ніва № 18 (3181), 30 красавіка 2017 г.

У палескай глыбінцы (83)

Ганна КАНДРАЦЮК

Што значыць слова Прыпяць?

— Тлумачэння трэба шукаць дзесьці каля Чарнобыля, — кажа гісторык Сцяпан Аласюк.

— Чаму якраз там?

— Бо ў любашоўскіх гаворках гук «я» не выступае, таму такое слова тут не магло ўзнікнуць.

Пачуць такі лінгвістычны аргумент у адносінах да палескіх рэк гэта свята. Найбольш распаўсюджаная версія, што Прыпяць пайшла ад слова «прыпінаць». Карацей, гэта такая рака, дзе па яе берагах людзі прыпіналі лодкі. Каб падбіць верагоднасць гэтай версіі, часта публікуюць здымкі тых жа лодак, пакінутых ля берагоў ракі. Такая гісторыя простая і для ўсіх зразумелая. І адначасова зялёная, інфантыльная. Якраз назовы рэк захоўваюць самы стары і неразгаданыя сэнс. Часта гэта моўны рэлікт па вымерлых, загінулых народах. Вось у часы Герадота на прыпрыпяцкай тэрыторыі названыя неўры, будыны, скіфы. А сама рака для старажытнага падарожніка явіцца паўночным морам, за якім ужо канец свету.

Тым не менш імёны рэчак ва ўсім свеце прыдуманы паводле аднаго прынцыпу. Найчасцей яны выяўляюць характар ракі. У гэтым месцы Сцяпан Аласюк прапанаваў небанальны варыянт:

— Магчыма, слова «прыпяць» значыць «бязгучная, глухая дарога». Яна цягам усяго года, нават тады калі разліваецца на дзясяткі кіламетраў, плыве бязгучна ды што крок меандруе, разліваецца, цячэ ў некалькіх рэчышчах, што лёгка згубіць дарогу, калясіць у адным месцы або выплысці ў зусім іншым, непажаданым, месцы.

Апошняя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF