Ніва № 18 (3181), 30 красавіка 2017 г.

Пра бежанства пакаленнем пазней

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Размова з Мікалаем ГАЎРЫЛЮКОМ, 1962 года нараджэння, родам з Ягаднік, што ў Старакорнінскім прыходзе, аўтарам мультымедыйнай працы пра сямейныя падзеі з бежанства.

— Што падштурхнула Вас расказаць пра бежанскую гісторыю Вашай сям’і?

— Калі ў сотую гадавіну бежанства, два гады таму, партал cerkiew.pl выйшаў з ініцыятывай ушанаваць тыя падзеі, а партал пра бежанства, які адкрыла Анэта ПрымакаОнішк, аб’явіў конкурс на працу пра ўспаміны з таго часу, я рашыў далучыцца да гэтай ініцыятывы. Я падумаў, што варта такім чынам ушанаваць і замацаваць памяць пра маіх продкаў у нашчадкаў; мяне гэтая праблема з ходам часу стала ўсё больш хваляваць, а конкурс падштурхнуў мяне да канкрэтнага дзеяння. Захаваліся ў мяне колішнія дакументы і я рашыў стварыць мультымедыйны праект; калі б не той конкурс, то можа я збіраў бы тыя матэрыялы толькі сабе, а вось надарылася нагода абнародаваць іх шырэйшай аўдыторыі. Туды былі ўключаны генеалагічныя звесткі, захаваныя здымкі, мае расказы і маёй старэйшай сястры Анастасіі, якая найбольш запамятала з расказаў пра тое наша мінулае. Удалося стварыць, з дапамогай мастакаграфіка, адмысловы дыск. Цяпер я той дыск распаўсюдзіў паміж сямейнікаў, каб усе мелі, каб памяталі. Бо гэтай тэмай найбольш зацікавіўся я, мая старэйшая сястра таксама запамятала бацькавы ўспаміны. У мяне пяцёра братоў і сясцёр, я з іх наймалодшы. Можа хто здзіўляцца, што мой тата быў у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF