Ніва № 18 (3181), 30 красавіка 2017 г.

Праваслаўны дзіцячы садок у Гайнаўцы

Аляксей МАРОЗ

Непублічны дзіцячы садок імя святых свяціцелей Кірылы і Мяфодзія ў Гайнаўцы паспяхова дзейнічае з верасня мінулага года ў памяшканнях Комплексу школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы. Заснавала яго Галоўнае праўленне Праваслаўнага брацтва свсв. Кірылы і Мяфодзія ў Польшчы, а арганізацыяй прадшколля занялося гайнаўскае аддзяленне Праваслаўнага брацтва, якому старшынюе Люцына Рушук, і дырэктар Непублічнага прадшколля святога дзіцяткі Гаўрыіла ў Бельску-Падляшскім Валянціна Мельнік-Нікалаюк, якая часова кіруе дзейнасцю гайнаўскага прадшколля. У супрацоўніцтве з Самаўрадавымі садкамі № 3 і № 5 у Гайнаўцы праваслаўнае прадшколле ў другой палове школьнага года рэалізуе два праекты па вучобе беларускім народным песням, танцам, беларускай мове і мясцовым дыялектам пад наглядам настаўніцы бельскай «тройкі» і загадчыцы беларускага народнага калектыву «Жэмэрва» са Студзіводаў Анны Фіёнік і настаўніцы беларускай мовы ў Комплексе школ № 1 у Гайнаўцы Анны Франкоўскай.

Калі заходжу ў Кірыла-Мяфодзіеўскі садок у Гайнаўцы, дзеткі вітаюцца са мной пасхальным воклічам «Хрыстос Уваскрос», паколькі спатыкаемся на Светлым тыдні. Дзеткі кажуць, што любяць займацца ў прадшколлі — рысаваць, гуляць у свае гульні, слухаць казкі, гаварыць вершыкі, вучыцца мовам, а таксама плаваць на крытым басейне. Дашкольнікі любяць наведваць суседнія садкі, дзе супольна з тамашнімі дзеткамі прымаюць удзел у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF